Кампанія "Гавары праўду" дапамагла магіляўчанцы вярнуць працу
Згодна з рашэннем суда Наталля Салаўёва мусіць атрымаць 500 тысяч рублёў кампенсацыі за маральныя страты і каля 2 млн рублёў за “вымушаны” прагул.
Нагодай для звальнення жанчыны стаў калектыўны зварот рабочых у Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы. Рабочыя скардзіліся на тое, што наймальнік не выконвае працоўнае заканадаўства. Пасля звароту Наталлю Салаўёву звольнілі, а Вольгу Якушэнку перавялі працаваць прыбіральшчыцай.
Шукаючы справядлівасці, жанчыны звярнуліся ў грамадскую прыёмную кампаніі “Гавары праўду” ў Магілёве. Юрыст кампаніі Сяргей Фамін здолеў адстаяць інтарэсы жанчыны ў судзе.
Дарэчы, па словах Фаміна, у бліжэйшы час чакаецца яшчэ адзін суд. Вольга Якушэнка, незаконна пераведзеная на нізкакваліфікаваную працу, будзе дамагацца вяртання на сваё былое працоўнае месца.