Капыльскага актывіста БХД на Дзень Волі выклікалі ў пракуратуру
Па абедзе 23 сакавіка да Віктара Дашкевіча ў вёску Калодзезная прыехаў участковы і ўручыў позву на 25 сакавіка ў раённую пракуратуру.
У пракуратуры па тэлефоне актывісту ў сваю чаргу паведамілі, што загад на яго выклік даў пракурор Минскай вобласці. На пытанне, чаму выклікаюць у нядзелю, калі пракуратура не працуе, Дашкевічу адказалі, што для яго пракуратура працаваць будзе.
Разам з тым сябар аргкамітэту БХД адзначыў, што ў нядзелю ён фізічна не зможа патрапіць ў Капыл, бо рэгулярны транспарт ў гэты дзень не ходзіць.
Віктар Дашкевіч таксама паведаміў, што падобны выпадак з ім адбыўся ў мінулым годзе, калі 7 кастрычніка, напярэдадні Народнага сходу, яго выклікалі ў пракуратуру на суботу, 8 кастрычніка.