Касацыю Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса разгледзяць 19 ліпеня
Разам з двума экс-кандыдатамі ў прэзідэнты будуць аспрэчваць свой прысуд іншыя фігуранты справы 19 снежня.
Гэта Аляксандр Класкоўскі, Аляксандр Квяткевіч, Арцём Грыбкоў і Дзмітрый Буланаў. Усе яны асуджаныя на турэмнае зняволенне тэрмінам ад 3 да 6 год.
На 19 ліпеня таксама прызначана касацыя ў справе Ірыны Халіп, Паўла Севярынца і Сяргея Марцалева, якія атрымалі за падзеі 19 снежня пакаранні, не звязаныя з пазбаўленнем волі, паведамляе Радыё Свабода.