Каталікі сёння святкуюць Вадохрышча
Гэтае свята звязанае з хрышчэннем Ісуса Хрыста ў рацэ Ярдан.
У часы яго зямнога жыцця хрысцілі толькі дарослых людзей, якія цалкам адчулі веру ў адзінага Бога і ўсвядомілі ў сабе гэтую новую рэлігію. Паводле Бібліі, Ісус Хрыстос прыняў хрышчэнне ва ўзросце 30 гадоў.