КДБ затрымаў намесніка начальніка калоніі, у якой сядзеў Андрэй Клімаў
Затрыманы супрацоўнік мазырскай папраўчай калоніі № 20 падазраецца ў атрыманні хабару.
Як паведамляе сайт naviny.by, ён адказваў за рэжымна-аператыўную працу. Хабар, нібыта, атрымаў аўтамабілем "Аўдзі", прычым, ад зняволенага.
Адзначым, што ў мазырскай калоніі калісьці знаходзіўся палітвязень Андрэй Клімаў.