Хатні арышт Някляева стане асновай для спектакля

Хатні арышт Някляева стане асновай для спектакля

Пастаноўкай зоймецца маскоўскі “Театр.doc”.

Як паведамляе "Народная воля", ў сезоне-2011/2012 “Театр.doc” – разам з іншымі праектамі – будзе працаваць над спектаклем “Двое ў тваім доме”. Аўтар дакументальнай п'есы – Алена Грэміна, рэжысёр – Міхаіл Угараў. Сюжатэм да п’есы паслужыла гісторыя хатняга арышту беларускага паэта, альтэрнатыўнага кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. 19 снежня 2010 года Някляеў быў зьбіты на вуліцах Мінска і ў цяжкім стане дастаўлены ў бальніцу, адкуль яго груба вывезлі ў СІЗА КДБ. Пасля гэтага былі сорак дзён хатняга арышту: паэт і яго жонка Вольга жылі ў прысутнасці двух супрацоўнікаў КДБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі