Хілары Клінтан патрабуе вызваліць беларускіх палітвязняў
Такая заява прагучала ад дзяржсакратар ЗША падчас візіту ў Вільню.
Клінтан таксама раскрытыкавала разгон "маўклівай акцыі" 29 чэрвеня, перадае БелаПАН са спасылкай на Франс Прэс.
У сталіцы Літвы Хілары Клінтан удзельнічае ў шостай міністэрскай канферэнцыі Супольнасці дэмакратый. Удзельнікі канферэнцыі збіраюцца надаць асаблівую ўвагу краінам з маладой дэмакратыяй і ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў кіраванні.