Хто хоча сыграць у чылаўце Сігет-фэста?
Дыджэяў, віджэяў і музыкаў запрашаюць пазмагацца за права калыхаць фестывальшчыкаў.
У гэтым годзе Cökxpôn ambient tent (Сігетаўскі чылаўт) прымае заяўкі ад жывых выступоўцаў (але не гуртоў), дыджэяў, віджэяў, людзей, якія ладзяць воркшопы. Стыль, які патрабуецца — “electronic, acoustic, psychedelic, trance, ambient, dub, experimental, mixed style”. Ліст з заяўкай трэба даслаць на скрыню: [email protected] да 20 лютага, там мусіць быць кантактная інфармацыя і лінкі на тры творы. Умовы можна паглядзець на сайце Cökxpôn.
Чылаўт на самым лепшым мэйджар-фэсце Еўропы — унікальная з'ява. Там музыкі і дыджэі граюць для... публікі, якая спіць. Замест танцпола — "лежпол", засланы дыванамі і падушкамі — ідэальныя ўмовы для рэлаксу пад музыку (дарэчы, шмат якім беларускім вечарынам, дзе граюць музыкі кшталту Foundamental Network, бракуе менавіта такіх пляцовак!).
Ці парадуюць беларусы юбілейны, дваццаты Сігет сваёй музыкай — даведаемся 10 красавіка, калі стануць вядомыя вынікі адбору. А пакуль прапануем вам пазнаёміцца з лепшымі творамі мінулагодняга Сігету:
Фота: cokxponambient.hu