Кіраўнік Віцебскай філііі Саюзу палякаў з'ехаў за мяжу

Цяпер ён у Польшчы, але кажа, што пакуль не збіраецца прасіць палітычнага прытулку, перадае Радыё "Свабода". У Токарава ў Беларусі засталася сям'я — жонка і дачка.


Актывіст Саюзу палякаў з'ехаў з Беларусі пасля таго, як 28 траўня ў ягонай кватэры правялі ператрус. Яго самога затрымалі на вуліцы і дапыталі ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў. Токараву заявілі, што на яго напісалі заяву, быццам ён узяў у чалавека пашпарт і грошы на нейкія паслугі, пашпарт згубіў, а грошы забраў сабе. У Токарава ўзялі тлумачэнні пра тое, чым займаецца Саюз палякаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі