Крамы агракамбіната "Сноў" прадаюць мяса толькі сваім
У фірмовай краме знакамітага агракамбіната “Сноў” Нясвіжскага раёна ўвялі абмежаванні на набыццё мяса.
Там выставілі шыльдачку, што мясныя прадукты “ў адны рукі” прадаюцца не болей за паўтара кілаграма. Больш за тое, у адной з вітрын гэтай крамы з'явілася абвестка: “Толькі для работнікаў агракамбіната “Сноў”. У гэтай вітрыне асартымент прадукцыі значна большы і таннейшы, чым у іншых. Па словах прадаўцоў, робіцца гэта для таго, каб тавар не раскуплялі жыхары Баранавіч, размешчаных за 22 кіламетры.