Куляшоў: "Палітычныя амбіцыі не павінны замінаць працы праваахоўнікаў"

Палітычныя амбіцыі не павінны замінаць працы праваахоўнікаў, у прыватнасці такой кампетэнтнай і паважанай арганізацыі як Інтэрпол. Пра гэта заявіў сёння міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў на сустрэчы з генеральным сакратаром Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі (Інтэрпол) Рональдам Ноублам, перадае БЕЛТА.

"Калі б мы кіраваліся толькі палітычнымі амбіцыямі, мы б не мелі такіх вынікаў, як сёння", - сказаў міністр.


Куляшоў нагадаў, што прадстаўніку міністэрства адмовілі ў допуску на Еўрапейскую рэгіянальную канферэнцыю Інтэрпола, якая праходзіць на Мальце.

"У сувязі са змяшанымі паняццямі асобных неканструктыўных палітычных падыходаў еўрапейскіх дзяржаў у дзейнасці нашых арганізацый, наш прадстаўнік не змог прыбыць на гэту канферэнцыю", - сказаў Куляшоў.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі