Бакіеў атрымаў беларускае грамадзянства і купіў дом у Мінску
Былы кіраўнік Кыргызстана, якога на Радзіме вінавацяць у масавых забойствах, ужо амаль два гады жыве ў Беларусі.
Яго вывезлі паводле асабістага загаду Аляксандра Лукашэнкі. Як паведамляе інтэрнэт-сайт gezitter.org са спасылкай на газету "Дело №", цяпер экс-прэзідэнт купіў дом на ўскраіне Мінску за 2 млн долараў. Там ён, нібыта, вядзе самастойную гаспадарку. Нагадаем, што раней, паводле неафіцыйнай інфармацыі, Бакіеў жыў у адной з прэзідэнцкіх рэзідэнцыяў.
Мяркуюць, што прычынай пераезду Бакіева з дзяржаўнай сядзібы ва ўласны дом стаў эканамічны крызіс, які Беларусь перажывае з 2011 года.
Як паведамляе партал TUT.by, яшчэ ў жніўні 2010 года Бакіеў атрымаў беларускае грамадзянства ў адным з РУУСаў Мінска. Дарэчы, беларускае грамадзянства надаецца асабіста кіраўніком Беларусі паводле персанальнага прашэння.
Фота: ia-centr.ru