Курс долара не змяніўся, курсы еўра і расійскага рубля выраслі
У сераду на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках курс долара застаўся ранейшы — 8640 рублёў, курс еўра вырас на 20 рублёў — да 11280. Курс расійскага рубля вырас з 281,5 да 282 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у аўторак курс долара вырас на 10 рублёў, а курс еўра — на 50.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net