Курс долара спыніўся, еўра расце
Такія вынікі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 20 красавіка.
Курс долара па іх выніках не змяніўся. Як і ўчора, ён складае 8000 рублёў.
Еўра павялічыўся з 10 500 да 10 510 рублёў. Учора курс гэтай валюты панізіўся з 10 570 да 10 500 рублёў.
Расійскі рубель, як і долар, застаўся на тым жа ўзроўні — 271 беларускі рубель. У чацвер расійскі рубель патаннеў з 273,5 да 271 беларускіх.
Фота — marinbiz.ru