Лідэра бабруйскіх сацыял-дэмакратаў дапыталі ў КДБ

Старшы лейтэнант КДБ Сілкоў прасіў Юрыя падпісацца пад тым, што ён з’яўляецца старшынёй незарэгістраванай бабруйскай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада). Таксама ад Грынявецкага хацелі атрымаць прызнанне, што ён ведае пра адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Актывіст пад гэтай паперкай падпісвацца адмовіўся.

Грынявецкі падпісаў тлумачальную запіску, дзе паведаміў КДБ, што з’яўляецца сябрам партыі, спрабаваў зарэгістраваць мясцовую арганізацыю, праводзіў сустрэчы сацыял-дэмакратаў у горадзе. Таксама ён адзначыў, што на прэзідэнцкіх выбарах быў сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі