Лазавік: Учора ў Рагачове прагаласаваў увесь дом, дзе жыве мая цешча

Паводле слоў Лазавіка, "пакуль усё ідзе спакойна", ніякіх заўвагаў ці скаргаў ад назіральнікаў ці выбаршчыкаў у ЦВК няма.

Сакратар Цэнтрвыбаркама адзначыў, што для часткі насельніцтва датэрміновае галасаванне "стала традыцыйным". Ён прывёў у прыклад сваю цешчу, якая жыве ў Рагачове. Учора жыхары ўсяго дома, дзе яна жыве, "сабраліся, дружна пайшлі і прагаласавалі".

 "Жонка кажа: А чаго ж так рана? "Было добрае надвор'е і мы пайшлі", — адказала цешча", распавёўМікалай Лазавік.
Усяго ў спісах грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам, налічаецца каля 7 мільёнаў 44 тысяч чалавек. З іх магчымасцю прагаласаваць датэрмінова ўжо скарысталіся больш 237 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі