Лідар "Маладых дэмакратаў" выйшаў з АГП
Алег Корбан напісаў пра гэта ў сацыяльных сетках.
Корбан спыняе сваё кіраўніцтва маладзёжным крылом Аб'яднанай грамадзянскай партыі "Маладыя дэмакраты". Сваё рашэнне Корбан патлумачыў расчараваннем у партыйнай працы і нявер'і ў магчымасць прыходу АГП да ўлады. "Думаю знайсці сябе ў іншай сферы", — цытуе словы Корбана сайт ucpb.org.
Нагадаем, Алег Корбан кіраваў "Маладымі дэмакратамі" ад 2010 года. Ён праходзіў па справе Плошчы і некалькі месяцаў правёў за кратамі. Сёлета Корбан балатаваўся на пасаду старшыні АГП, але сустрэўшы рэзкую крытыку некаторых дэлегатаў з'езду, зняў сваю кандыдатуру.
Фота — bymedia.net