Лідары зборнай Беларусі не паедуць на чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы

Але з’явілася інфармацыя пра тое, што адразу пяцёра штангістаў, якіх планавалі ўзяць на чэмпіянат, туды не паедуць.

Амаль на 100% з абоймы выбыла чэмпіёнка свету Настасся Новікава.

“Я набіраю вагу і зараз не зганю да 58 кг. А каб выступаць у 63 кг, я пакуль не вельмі добра гатовая”, ― так Настасся адкаментавала сітуацыю карэспандэнту Еўрарадыё.

Выбыў і алімпійскі чэмпіён Пекіна Андрэй Арамнаў. Са збораў у Стайках ён ужо вярнуўся ў Мінск. Па словах атлета, яму зашчыміла нерв.

Арамнаў: “Гэта непрадбачаная сітуацыя. Які б я ні быў прафесіянал, я не магу ў кожны момант чакаць, што на мяне ўпадзе снарад”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі