Лідзія Ярмошына сустрэнецца з місіяй АБСЕ
Ацэначная місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ па назіранні за выбарамі прыязджае ў Беларусь 16 ліпеня.
Як паведамляе БелаПАН, у нашай краіне яна будзе знаходзіцца да 18 ліпеня. Паводле слоў старшыні Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, у склад ацэначнай місіі ўваходзяць эксперты. "Яны ацэняць, які, на іх думку, неабходны колькасны склад місіі назіральнікаў за выбарамі ў Беларусі. Затым рашэнне аб колькасці місіі будзе прымацца кіраўніцтвам АБСЕ", — паведаміла Ярмошына.
Нагадаем, выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць у Беларусі 23 верасня.