Ліст ад Саннікава з Бабруйску ў Бабруйск ішоў 7 дзён
Палітвязень напісаў ліст бабруйскім грамадскім актывістам.
Лідар бабруйскай арганізацыі АГП Віктар Бузінаеў кажа, што ліст падпісаны Андрэем Саннікавым 7 лістапада. Атрымалі яго актывісты толькі вечарам 13 лістапада.
У сваім допісе Андрэй Саннікаў падзякаваў за ліст падтрымкі, які дасылалі на яго адрас актывісты АГП. Таксама палітвязень падкрэсліў, што запомніць у Бабруйску сустрэчы з добрымі людзьмі падчас выбарчай кампаніі 2010 года, а не калонію.