Лукашэнка Францішку: мы будзем рады вітаць вас на беларускай зямлі

У лісце, дасланым у Ватыкан, Аляксандр Лукашэнка называў пантыфіка "дасведчаным пастырам і тэолагам", пажадаў яму здароўя, мудрасці і Божай дапамогі.

"Місія Пантыфіка — гэта таксама місія нястомнага пілігрыма, які нясе свету святло надзеі, умацоўвае веру і любоў, — цытуе віншаванне БЕЛТА. — Упэўнены, што на гэтай адказнай пасадзе вы будзеце і далей непахісна абвяшчаць традыцыйныя хрысціянскія прынцыпы, якія складаюць маральную аснову чалавечай цывілізацыі. Выказваю надзею, што добрыя адносіны, якія склаліся паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам, умацуюцца падчас Вашага Пантыфікату. Мы будзем рады вітаць вас на гасціннай беларускай зямлі, дзе адносіны паміж праваслаўнымі і каталікамі напоўнены духам ўзаемаразумення і супрацоўніцтва".

Абраны новы Папа Рымскі — 76-гадовы кардынал Берголья (фота, відэа)

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі