Лукашэнка не выключыў прыцягнення войска для "навядзення парадку"

Створаная ў Беларусі сістэма бяспекі вытрымала выпрабаванне на трываласць, пацвердзіла правамернасць прынятых раней рашэнняў, паказала ўсяму свету, як абараняць нацыянальныя інтарэсы і не дазваляць улучаць сябе ў хаос дзяржаўных пераваротаў. Такую адзнаку Аляксандр Лукашэнка прывёў сёння на сустрэчы з вайскоўцамі.

Прэзідэнт пры гэтым не выключае прыцягнення Ўзброеных Сіл у выключных выпадках для навядзення канстытуцыйнага парадку. Пра гэта ён заявіў падчас наведвання Другой інжынернай брыгады Ўзброеных Сіл, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі