Лукашэнка: Трагічныя падзеі сталі лакмусовой паперкай для асобных дзяржаў
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ён сустракаецца не з усімі амбасадарамі.
Трагічныя падзеі ў Мінску сталі лакмусовой паперкай для асобных дзяржаў і амбасадараў у адносінах да Беларусі. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з амбасадарам Азербайджана ў Рэспубліцы Беларусь Алі Нагіевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Лукашэнка падкрэсліў, што ён сустракаецца не з усімі амбасадарамі, якія завяршаюць дыпламатычную місію ў Беларусі, а толькі з тымі, якія ўнеслі значны ўнёсак у развіццё двухбаковых адносін.
"Замежныя амбасадары ў Беларусі выразна падзяліліся, мне здаецца, на два лагеры: амбасадары, якія любяць нашу краіну, наш народ, якія жадаюць дабра нашаму народу і вітаюць незалежную беларускую дзяржаву", - заявіў кіраўнік ураіны - Ёсць і іншыя амбасадары, але пра іх не хочацца казаць".
Пры гэтым беларускі лідар адзначыў: "Вось вам лакмусовая паперка - пазіцыя асобных дзяржаў і амбасадараў. Але бог з імі".