Лукашэнка: Якая расійская база? Мне трэба пару дзясяткаў самалётаў (відэа)

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускія Узброеныя сілы маюць патрэбу ў сучасных самалётах. Для таго, каб забяспечыць "недатыкальнасць межаў" наша краіна закупляе расійскія самалёты Су-27 і МіГ-29, а таксама "больш сучасныя". "Мне, як галоўнакамандуючаму, сёння не хапае два дзясяткі сучасных самалётаў", — цытуе словы Лукашэнкі "Интерфакс-Запад".

Што да перспектывы з'яўлення ў Беларусі ў 2015 годзе расійскай авіябазы, пра што нядаўна заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Гаворка ідзе пра пастаўкі ў нашы Узброеныя сілы, у якой форме — мы будзем дамаўляцца. База гэта будзе ці мы ў існуючай частцы паставім расійскія самалёты-знішчальнікі. Гэтае пытанне абмяркоўваецца".

Нямцоў: Расійскімі базамі Лукашэнка будзе шантажаваць Пуціна

Расійскую вайсковую авіябазу размесцяць каля Баранавічаў?

Эксперт: У Беларусі могуць размясціць расійскія СУ-30, альбо Су-27СМ

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі