Лукашэнка заклікае не пускаць “пятую калону” на прадпрыемствы
Такое даручэнне кіраўнік Беларусі даў прэм’ер-міністру Беларусі Міхаілу Мясніковічу.
Лукашэнка: “Як я бачу, на некаторых прадпрыемствах "пятая калона" пачынае падбухторваць людзей. Дзякуй Богу, у нас людзі разумныя. Але тым не менш мы не павінны даваць нагоды і ператвараць прадпрыемства ў аб'ект нейкай палітычнай барацьбы, як гэта робіцца ў нашых суседзяў".
Нагадаем, у канцы снежня 2011 года больш за 200 рабочых “Граніта” выйшлі з дзейнай на прадпрыемстве афіцыйнай прафсаюзнай арганізацыі і заявілі пра намер стварыць першасную структуру Беларускага незалежнага прафсаюза. У лютым 2012 года папераджальны страйк рабочых адбыўся на барысаўскім заводзе БАТЭ. 12 красавіка рабочыя прадпрыемства "Барысаўдрэў" падчас прыезду Мясніковіча выказалаі незадавальненне малымі заробкамі.
Фота — nnm.ru