Лукашэнку не падабаюцца тупанне і плясканне на плошчах

“Тупаннем, плясканнем, мычаннем і рыкам на плошчах і вуліцах праблем не вырашыць і, самае галоўнае, грошай не заробіш”, — заявіў кіраўнік краіны. З яго словаў, тыя, хто “мычыць і рыкае” на плошчах, — гэта нябедныя людзі. Ім патрэбныя хаос і бязладдзе ў краіне, пэўны Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што Беларусі яшчэ давядзецца пазмагацца за сваю незалежнасць. Краіна стала аб'ектам знешняга палітычнага і эканамічнага ціску, але сітуацыя ў эканоміцы ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў будзе стабілізавана, паабяцаў беларускі лідар. У Беларусі будзе дадзены максімум прастору і падтрымкі ініцыятыўнаму і здароваму прадпрымальніцтву. Не будзе дапушчана непрымальнага падзення ўзроўню жыцця грамадзян, няма падстаў адмаўляцца ад фундаментальных асноў беларускай мадэлі развіцця, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі