Чаргу па квіткі на БАТЭ займалі ў гадзіну ночы! (фота+відэа)

Восьмага верасня ад самай раніцы ля касаў сталічнага стадыёна “Дынама” утварыліся вялікія чэргі. Людзі займалі месца задоўга да пачатку продажаў квіткоў (адзін з заўзятараў прызнаўся, што прыйшоў уначы, у палову першай гадзіны!), які пачаўся а 10-й раніцы. Зараз магчымасці набыць квіткі чакаюць некалькі соцень чалавек.

Нагадаем, што спачатку у касы паступілі білетныя пакеты для ўладальнікаў абанементаў і членаў Клуба заўзятараў БАТЭ. Ад сённяшняга дня пакеты квіткоў могуць набыць усе ахвотныя. У пакет уваходзяць тры квіткі на хатнія гульні барысаўчан. Асобны квіток на бліжэйшую хатнюю гульню БАТЭ з “Барселонай” можна будзе набыць толькі 24 верасня. Кошты білетных пакетаў немаленькія. Самы танны каштуе 190 тысяч рублёў, самы дарагі – 700 тысяч. Продажы абмежаваныя. Набыць можна толькі па два пакеты ў адны рукі.

 

Купіў запаветныя квіткі адным з першых! Для гэтага давялося займаць чаргу а палове першай гадзіны ночы!

Самая цвёрдая "валюта" на сёння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі