"Ляпісы" асудзілі затрыманне і збіццё мадэратараў сацыяльных сетак

Сярод іншых затрымалі і стваральнікаў суполкі "ВКонтакте" "Ляпис Трубецкой" — бясплатны канцэрт у Мінску".

"Нягледзячы на тое, што гурт "Ляпис Трубецкой" не мае ніякіх адносінаў да гэтай суполкі і не планаваў у бліжэйшы час даваць канцэрт у Мінску (паколькі знаходзіцца ў "чорным спісе" забароненых у Беларусі калектываў), мы лічым сваім абавязкам выступіць у падтрымку затрыманых, — 120831 BergerLapisy.mp3
"Зразумела, што затрымліваць людзей за тое, што яны пішуць у Інтэрнэце, у сацыяльных сетках выказваюць сваё меркаванне — гэта нонсэнс у любой дэмакратычнай прававой дзяржаве... Увесь гурт "Ляпис Трубецкой" гэта асуджае. Шмат хто думаў, што мы падтрымліваем тую суполку і сапраўды абяцаем даць бясплатны канцэрт у Мінску, але ў нас такіх планаў не было. З намі не раіліся, калі стваралі гэтую суполку. А планаў не было, бо апошняя спроба выступіць гурта ў Беларусі, больш двух гадоў назад, шмат канцэртаў было адменена і нам стала зразумела, што гурт у Беларусі больш граць не можа. Тое, што хлопцаў за актыўнасць у сацсетках арыштавалі і некаторых збілі — гэта проста жах".

Нагадаем, Паўла Еўціхіева, затрыманага 30 жніўня ў Мінску, абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Яму прысудзілі 5 сутак арышту. Сяргей Бяспалаў уцёк і зараз знаходзіцца ў Расіі. Андрэю Ткачову прысудзілі 7 сутак арышту. Рамана Пратасевіча і Алега Шрамука адпусцілі яшчэ ўчора.

Фота — ale.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі