Людзі ў цывільным выцягнулі мінчаніна з машыны з-за песні Цоя (відэа)
За “дробнае хуліганства” ён патрапіў у суд.
3 ліпеня затрымлівалі не толькі тых, хто апладзіраваў, але і тых, хто проста сядзеў у машыне. З прыпаркаванага каля вакзала “Мерседэса” даносілася песня Віктара Цоя “Перемен”. Гэта кампазіцыя, відаць, не спадабалася людзям у цывільным і яны папрасілі жанчыну за рулём і яе мужа на пасажырскім крэсле выйсці з машыны. Тыя адмовіліся. Праз пэўны час аўто ззаду заблакаваў даішны трактар, а з пераду мікрааўтобус. Пасажыра выцягнулі з машыны і адвялі ў міліцэйскі аўтобус. А машыну разам з яго жонкай прымусілі паехаць на штраф-стаянку. Учора ў адным з судоў Мінска над мужчынам мусіў адбыцца суд. Але ні прозвішча, ні на колькі мужчыну асудзілі – невядома.
Фота: 365dnej-w-godu.livejournal.com