Мадэль-таўстушка з Мінска змагаецца супраць анарэксіі (фота, відэа)

Фотасесія мусіла звярнуць увагу таксама на праблему адсутнасці ў модных крамах вопраткі, разлічанай на жанчын рубенсаўскіх формаў, адзначае Piter.tv.

Кацярына Жаркова нарадзілася ў 1981 годзе ў Мінску ў сям'і прафесійнага фатографа.  У 14 гадоў яна паступіла ў мадэльнае агенцтва. Скончыла Маскоўскі Інстытут культуры і мастацтва. Яна грала эпізадычныя ролі ў некалькіх серыялах, здымалася ў фільме "Кука". Працавала прадзюсарам розных праектаў на тэлеканале Муз-ТВ. Таксама дзяўчына вяла ранішняе шоў на ТНТ. У 2009 годзе стала пераможцам расійскага конкурсу "Салодкая жанчына".

Памеры мадэлі: рост 178 см, аб'ём грудзей 105 см, ахоп таліі 84 см, аб'ём сцёгнаў 115 см.

Фота: ЕвроСМИ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі