Магілёўская журналістка Аліна Скрыбунова трымала ў турме галадоўку
Яна выйшла на волю пасля 15 сутак арышту.
Аліна галадала трое сутак. Яна кажа, што стаўленне да яе з боку міліцыянтаў было кепскім. Але дзяўчына не шкадуе часу, праведзенага ў турме, бо такі досвед карысна атрымаць.“Я б нікому не жадала правесці пятнаццаць сутак у няволі. Я называю сябе палітычнай зняволенай. Я трымала галадоўку, бо лічыла, што ўвесь тэрмін арышту не прасяджу і мяне ніхто з турмы гэтай не выцягне”.
Нагадаем, Аліну Скрыбунову затрымалі 3 ліпеня супрацоўнікі ў цывільным на вуліцы Ленінскай у Магілёве. На наступны дзень дзяўчыну асудзілі нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і супраціў міліцыянтам пры затрыманні. Ленінскі раённы суд Магілёва ўзяў пад увагу, што затрыманая ўжо была ў пастарунку за Плошчу. У выніку далі па максімуме — 15 сутак.
Журналістка сваёй віны не прызнала і затрыманне лічыць незаконным. 21 ліпеня яна будзе аспрэчваць прыгавор у абласным судзе, паведамляе БАЖ.