Магілёўскія прадпрымальнікі страйкуюць пасля працоўнага дня

Усім прадпрымальнікам, чые гандлёвыя кропкі размяшчаюцца на другім паверсе, паведамілі, што з 1 кастрычніка там пачынаецца рамонт.  Па чутках, там плануецца знесці ўсе павільёны, зрабіць рамонт і здаць памяшканне расіянам. Пра гэта распавядае прадпрымальніца Людміла Крыловіч.

Па яе словах, спярша дамова арэнды была падпісаная з усімі прадпрымальнікамі па 1 снежня. Аднак потым адміністрацыя гандлёвага цэнтра прымусіла ўсіх прадпрымальнікаў падпісаць новую дамову. Паводле яе, пасля рамонту памяшкання можна было скасаваць дамову арэнды з усімі прадпрымальнікамі. Гэта цяпер і адбылося.

Людміла Крыловіч кажа, што выгнанне прадпрымальнікаў на вуліцу пазбаўляе іх магчымасці карміць свае сем’і.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі