Маладафронтаўцы абвяшчаюць "мазгавы штурм" да Дня Волі
"Малады фронт" (Чэхія) збірае ідэі наконт святкавання сёлетняга Дня Волі.
Дзеля гэтага арганізацыя запрашае на мазгавы штурм 23 лютага. Як паведамляе прэс-служба "Маладога фронту", сход пройдзе на офісе партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) а 15-й.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе моладзевыя лідары і актывісты. Ідэі, выпрацаваныя на сходзе, маладафронтаўцы мяркуюць перадаць аргкамітэту святкавання.