“Малочны свет” расплаціўся за сваю нядбайнасць з кішэні работнікаў
Пасля праверкі наглядных органаў у захаванні прыродаахоўнага заканадаўства гродзенскі завод “Малочны свет” аштрафавалі на 200 мільёнаў рублёў.
Кіраўніцтва прадпрыемства не прыдумала нічога лепшага, як узяць гэтыя сродкі ў сваіх працаўнікоў. Як вынік, 153 чалавекі не атрымалі сваіх законных грошай. Штраф быў накладзены за скідванне сцёкавых водаў. А прэміі пазбавілі невінаватых людзей.
Працаўнікі калектыўна звярнуліся ў дзяржаўную Федэрацыю прафсаюзаў. Незаконныя дзеянні кіраўніцтва заводу былі спыненыя, але ніякіх штрафаў на дырэкцыю не наклалі. Выглядае, што прафсаюзныя чыноўнікі змаглі дамовіцца, бо ў Гродзенскую пракуратуру заяваў ад калектыву ці ФПБ не паступала, паведамляе Белсат.