Марк Нопфлер адмяніў канцэрты ў Расіі па палітычных прычынах
Заснавальнік гурта Dire Straits заявіў, што пратэстуе супраць пераследу расійскімі ўладамі праваабарончых арганізацый.
У тым ліку гаворка ідзе пра Amnesty International і Human Rights Watch.
Канцэрты Нопфлера мусілі прайсці ў Маскве і Санкт-Пецярбургу сёлета ў чэрвені.
Як нагадвае ВВС, праверкі ў расійскіх некамерцыйных арганізацыях пачаліся ў канцы сакавіка. Расійскія ўлады настойваюць на тым, што праверкі ладзяцца, каб ацаніць адпаведнасць дзейнасці арганізацый статутным мэтам і расійскаму заканадаўству.
Праваабаронцы ў адзін голас заявілі, што лічаць праверкі ціскам на грамадзянскую супольнасць.
Фота — www.panoramictaormina.it