Марына Адамовіч: Нам не даюць ажаніцца з чэрвеня, а лістоў няма ад жніўня

111010 AdamovichS.mp3

Еўрарадыё: Ці насамрэч усё выглядае так, як распавёў начальнік калоніі праваабаронцу Барысу Бухелю? Ці на самой справе ваш шлюб тармозіце Вы, а не начальнік калоніі?

Марына Адамовіч: Гэтая інфармацыя не адпавядае ні рэальнасці, ні дзеючаму заканадаўству краіны. Яшчэ 27 чэрвеня я перадала належна аформленую заяву ў Шклоўскую калонію. Адзіным абавязкам - не правам, а абавязкам -начальніка калоніі з’яўляецца заверыць на гэтай заяве подпіс Міколы Статкевіча. І ўсё. Усё астатняе ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам сапраўды магу вырашыць я. Але для гэтага я павінна мець заяву з завераным подпісам. Аб лёсе гэтай заявы я да сённяшняга дня нічога ня ведаю. Яна так і не пакінула сценаў Шклоўскай калоніі.

Еўрарадыё: І што вы збіраецеся рабіць?

Марына Адамовіч: Я не буду агалошваць свае наступныя дзеянні ў эфіры, каб яны не былі чаканымі. Але план працягу дзеянняў ёсць.

Еўрарадыё: А іншыя звесткі начальніка калоніі ці адпавядаюць рэчаіснасці? Ён сказаў, што ў спадара Міколы ўсё добра.

Марына Адамовіч: Словы спадара Ярмаліцкага не адпавядаюць рэчаіснасці, гэта самае мяккае, што я магу сказаць. Сведчанні самога Міколы іншыя. Ён працуе, у яго працягвае балець сустаў, ён не зусім наладзіўся. Ён спіць на верхніх нарах. Хіба што сёння яго перавялі, але тады гэта скрайне цынічна, бо сітуацыя цягнецца ўжо больш за месяц.

Еўрарадыё: А калі вы апошні раз атрымлівалі звесткі Ад Міколы Статкевіча?

Марына Адамовіч: Апошні ліст я атрымала 4 жніўня. Напрацягу верасня былі два кароткія тэлефанаванні дочкам і бацьку, з якіх мы і даведаліся пра некаторыя праблемы, якія замоўчвае спадар Ярмаліцкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі