Міхалевіч: Я застаюся ў спісе Інтэрпола амаль ва ўсіх краінах Еўропы

Нагадаем, што ў снежні 2011 года Алеся Міхалевіча затрымалі ў польскім аэрапорце, бо яго імя знаходзіцца ў спісе вышуку Інтэрполу з падачы Беларусі. Для вырашэння сітуацыі давялося ўмяшацца польскаму Міністэрству замежных справаў. Як нядаўна высветлілі польскія журналісты, яшчэ ўлетку Інтэрпол прызнаў, што Беларусь шукае уцекача з палітычных матываў і мусіў скасаваць яго імя з вышуку. Тым не менш генеральны сакратарыят міжнароднай паліцыі паведаміў пра гэта чамусьці толькі ў мінскі офіс.

Па словах Міхалевіча, зараз ён чакае адказу са штаб-кватэры Інтэрпола, які патлумачыў бы сітуацыю. Палітуцякач адзначыў, што ў афіцыйна апублікаваным спісе Інтэрпола ягонага імя сапраўды няма. Але яно, кажа Міхалевіч, ёсць у спісах Інтэрпола амаль ва ўсіх краінах Еўропы. У прыватнасці, у спісе прыбалтыйскіх краінаў, дзе зараз і знаходзіцца палітуцякач.

На думку Міхалевіча, яго выпадак дэманструе, што прававыя механізмы ў Еўропе не працуюць належным чынам.

Поўную версію гутаркі з Алесем Міхалевічам у эфіры Еўрарадыё можна паслухаць тут 120203 Michalevich s.mp3

Фота: svobodanews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі