Міліцыя перапрасіла журналіста “Брестской газеты”
Станіслаў Коршунаў быў адвезены ў РАУС у часе “маўклівай акцыі” 15 чэрвеня.
17 чэрвеня рэдакцыя газеты звярнулася са скаргай на імя кіраўніка Ўпраўлення ўнутраных справаў Брэсцкага аблвыканкама Ўладзіміра Сычэўскага. Звярнулі ўвагу на тое, што міліцыянты не назваліся, не былі абазначаныя і фактычна перашкодзілі журналісту працаваць.
Прабачэнне даслалі ў рэдакцыю газеты за подпісам намесніка кіраўніка УУС. Разам з прабачэннем прыйшлі і тлумачэнні. Маўляў, супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія затрымалі журналіста, маюць права не прышпільваць службовыя бэджыкі. Віны ў затрыманні няма, бо “яно мела прэвентыўны характар, каб не было эскалацыі падзей”.