Міліцыянты знайшлі медаль, які ветэран згубіў на Дзень перамогі
87-гадовы мужчына 9 траўня наведваў мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой".
А калі выходзіў, згубіў адзін з медалёў — ён адарваўся ад піджака. Як інфармуе БелаПАН, ужо праз 10 хвілін міліцыянты адшукалі і вярнулі ўзнагароду ветэрану.
Фота — bymedia.net