Мінчукі нясуць кветкі да манумента ў памяць ахвяраў тэракта (фота)
Сёння спаўняецца роўна два гады з дня трагедыі ў мінскім метро.
У праваслаўных і каталіцкіх храмах сталіцы пройдуць набажэнствы ў памяць пра загінулых і пацярпелых. У мінскай катэдры імша пачнецца ў 18.30. Набажэнства правядзе мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Праваслаўнае набажэнства пачнецца а 17-й каля мемарыяльнай шыльды на тэрыторыі храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць бязвінна забітых у Беларусі. Правядзе яго протаіерэй Фёдар Поўны, паведамляеБелаПАН.
Нагадаем, ад выбуху ў метро 11 красавіка 2011 года загінулі 15 чалавек, пацярпелі 315.
Па
абвінавачанні ў тэракце былі асуджаныя і расстраляныя 25-гадовыя
Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. Шматлікія праваабаронцы
звяртаюць увагу на паспешлівасць працэсу, а таксама заяўляюць, што
працэс пакінуў шмат пытанняў.