Мінгарсуд не задаволіў наглядную скаргу Алеся Бяляцкага

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", Бяляцкі і яго адваката падавалі наглядную скаргу на прысуд Першамайскага суда сталіцы і вызначэнне калегіі Мінскага гарадскога суда.

Нагадаем, 24 студзеня Мінгарсуд пакінуў у сіле вырак Бяляцкаму — чатыры з паловай гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Нагадаем, што праваабаронцу абвінавацілі ва “ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры”. Насамрэч грошы прызначаліся на праваабарончыя мэты і належалі незарэгістраванаму праваабарончаму цэнтру "Вясна".

Рашэнне старшыні Мінскага гарадскога суда будзе абскарджанае ў бліжэйшы час у Вярхоўным судзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі