Мінгарвыканкам спалохаўся пагрозы страйку на рынку "Малінаўка"

Нагадаем, спрэчная сітуацыя ўзнікла паміж арандатарамі рынку і яго ўласнікам — фірмай "Алвікапіталінвест". Уласнік вырашыў рэканструяваць першы паверх рынку і аддаць яго іншым арандатарам. Прадпрымальнікі, якія гандлююць на рынку, незадаволеныя, бо іх проста выкідаюць на вуліцу. 


Як адзначае БЕЛТА, сітуацыя цягнецца ад сёлетняга студзеня. Мінгарвыканкам спрабаваў улагодзіць канфлікт. Была нават дамоўленасць з арандатарамі і ўласнікам, што арэнду можна будзе скасаваць толькі пасля гарвыканкамаўскага рашэння пра рэканструкцыю рынка. Аднак уласнік парушыў дамоўленасць і вырашыў скасаваць арэнду з 4 ліпеня. Нагадаем, што прадпрымальнікі прызначылі на 15 чэрвеня папераджальны страйк. 


8 чэрвеня ў Мінгарвыканкаме чыноўнікі зладзілі сустрэчу з прадпрымальнікамі рынку "Малінаўка" і кіраўніцтвам фірмы "Алвікапіталінвест". Кіраўніцтву рынка рэкамендавалі выконваць ранейшую дамоўленасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі