Міністр юстыцыі Польшчы гатовы сустрэцца з беларускімі актывістамі
Пра гэта прэс-сакратар міністра Патрыцыя Лёсэ паведаміла інфармацыйнаму агенцтву РАР.
Па яе словах, калі гэта голас дэмакратычнай апазіцыі Беларусі, то міністр, безумоўна, будзе адкрыты для сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх арганізацый. Разам з тым яна адзначыла, што міністр Говін не можа і не плануе ўплываць на рашэнне суда.
Нагадаем, актывісты беларускіх арганізацыяў даслалі ліст на імя міністра юстыцыі Польшчы Яраслава Говіна. Яны хочуць на асабістай сустрэчы з кіраўніцтвам міністэрства абмеркаваць некалькі праблемаў. Гаворка ідзе пра шматгадовы пераслед судом у Беластоку палітэмігранта Андрэя Жукаўца і рашэнне суда ў Быдгашчы пра фактычную забарону бел-чырвона-белага сцяга на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы.
Пад зваротам да міністэрства юстыцыі Польшчы падпісаліся Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў", Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі, "Малады Фронт", Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і "Еўрапейская Беларусь".