Мінская ДАІ склала спіс самых разбітых вуліц
Сталічныя інспектары ДАІ цэлы тыдзень праводзілі маніторынг разбітых вуліц Мінску.
Як паведамляе tut.by, інспектары склалі 15 адміністрацыйных пратаколаў на службовых асоб і выдалі 40 прадпісанняў на ліквідацыю дарожных недахопаў. Крытычныя ямы павінны знікнуць за 5-10 дзён.
У лік самых "дзіравых" трапілі наступныя сталічныя вуліцы:
Заводскі раён: Ахоцкая, Жылуновіча, Клецкая, Аўэзава.
Ленінскі раён: Гараўца, Прушынскіх, праезд Клубны і ўезд на ўнутранае кола кальцавой з Ігуменскага тракта.
Маскоўскі раён: Слабодская — Касманаўтаў (да Ясеніна), Сямашкі — праспект Дзяржынскага да праспекта Любімава, а таксама Грушаўская.
Кастрычніцкі раён: Ландара, праспект Жукава.
Партызанскі раён: Чабатарова, Стаханаўская.
Першамайскі раён: Герояў 120-й дывізіі, Старынаўская, Працоўных рэзерваў.
Савецкі раён: Багдановіча, Ізмайлаўская, Кульман.
Фрунзенскі раён: Гурскага, Жэбрака.
Цэнтральны раён: Гвардзейская, Інтэрнацыянальная, Сапёраў.
Самую вялікую колькасць дробных і глыбокіх дарожных ям сталічныя аўтаінспектары выявілі на вуліцах Гурскага, Сталетава, Паштовай, Солтыса і Ваўпшасава.
Фота — tut.by