Мінская міліцыя палічыла, што шарыкі ў метро "выбухованебяспечныя"

Яны хацелі нагадаць пра былую дзяржаўную сімволіку і падняць настрой жанчынам напярэдадні свята. Для гэтага яны збіраліся пранесці геліевыя шарыкі белага і чырвонага колераў.

Аднак праваахоўнікі забаранілі ўваход у метро з шарыкамі на падставе, што яны... выбухованебяспечныя. Каля 5 актывістаў затрымалі, забралі балон з геліем і шарыкі.

"Да нас падыйшоў міліцыянт і сказаў, што ўваход з шарыкамі забаронены, бо яны "вельмі выбухованебяспечныя", што забаронена правіламі метрапалітэна... У затрыманых гэта і пісалі ў пратаколах... Уражвае тое, што на 20 удзельнікаў флэш-моба было каля 50 міліцыянтаў і супрацоўнікаў дзяржаўнай бяспекі", — паведаміў Еўрарадыё адзін з удзельнікаў акцыі.


Адзначым, што пасля складання пратаколаў усе затрыманыя былі адпушчаныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі