Саннікаў застанецца за кратамі

15 ліпеня Мінскі гарадскі суд разглядаў шэраг касацыйных скаргаў кандыдатаў у прэзідэнты, асуджаных за падзеі Плошчы. А таксама шэрагу маладых людзей, асуджаных па гэтай жа справе. Першай разглядаецца касацыя Андрэя Саннікава, Іллі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Уладзіміра Яроменкі і Фёдара Мірзаянава. Пасяджэнне пачалося ў 10.00.

Суддзі Сяргей Хрыпач, Вікторыя Зайцава і Вольга Камароўская, які разглядалі касацыюную скаргу Андрэя Саннікава, далучылі да справы справаздачу АБСЕ, якая супярэчыць заключэнню суда, паводле якога асуджаны экс-кандыдат. Разам з тым, гэтыя ж суддзі адмовілі ў хадайніцтве адвакатаў аб асабістай прысутнасці Андрэя Саннікава на разглядзе касацыйнай скаргі.

Разгляд касацыі заняў трошкі менш за тры гадзіны. Пасля непрацяглага перапынку суддзі вынеслі рашэнне пакінуць прасуд у сіле.

Нагадаем, што суд Партызанскага раёна Мінска, разглядзеўшы справу аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года, прысудзіў Саннікаву 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Гнедчыку — 3,5 гады турэмнага зняволення, Васілевічу, Мірзаянаву і Яроменку — 3 гады.

На 19 ліпеня прызначаны разгляд касацыйных скаргаў Мікалая Статкевіча, Аляксандра Класкоўскага, Дзмітрыя Уса, Аляксандра Квяткевіча, Зміцера Буланава, Андрэя Пазьняка і Арцёма Грыбко, таксама асуджаных за масавыя беспарадкі.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі