Мінтранс: Каб адрамантавалі разбітыя дарогі, пішыце скаргі на "Рэмаўтадар"

Праўда, такога ямачнага “рамонту” хопіць ненадоўга. Асфальт на шэрагу вуліц даўно не прыдатны да карыстання. Але на поўную яго замену, як часта кажуць, няма сродкаў. Таму дарогі застаюцца да ганебнага разбітымі, а аўтааматары рэгулярна сплочваюць за рамонт падвескі. 
 
У транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту кажуць, што не могуць паўплываць на рамонтнікаў, і даюць парады, як змагацца з дарожнымі рамонтнікамі:

Транспартная інспекцыя Мінтранса: “Самі бываем на гэтых вуліцах і ахаем, і вохаем. Але пытанне трэба вырашаць з рэмаўтадарамі”.

Еўрарадыё: "Якім чынам?"

Транспартная інспекцыя Мінтранса: “Чым больш будзе скаргаў, тым хутчэй там нешта зробяць. Скаргі можна накіроўваць і ў электронным выглядзе. Можна далучаць фотаздымкі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі