"Міжнародная амністыя" заклікае Польшчу аказаць ціск на Беларусь
Напярэдадні старшынства Польшчы ў Еўрапейскім саюзе праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" апублікавала шэраг рэкамендацый для гэтай краіны.
У прыватнасці, праваабаронцы заклікалі польскі ўрад аказаць ціск на Беларусь, каб тая "вызваліла ўсіх сваіх вязняў сумлення і адмяніла смяротнае пакаранне", паведамляе сайт арганізацыі. "Міжнародная амністыя" называе Беларусь "апошнім пакінутым у Еўропе катам".
"ЕС павінен актыўна дапамагаць асобным беларускім вязням сумлення, такім як Зміцер Дашкевіч і Андрэй Пачобут, і дэманстраваць прыхільнасць абароне правоў чалавека не толькі ў свеце, але таксама ля сваіх уласных межаў ", - адзначыла дырэктар" Міжнароднай амністыі" ў Польшчы Драгінія Надаждзін, паведамляе БелаПАН.