МУС: На станцыі "Кастрычніцкай " пацярпела 192 чалавекі
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі апублікавала абноўлены спіс пацярпелых у часе тэракта ў мінскім метро.
У размешчаным на сайце МУС спісе 192 прозвішчы.
Аднак пры ўважлівым разглядзе ў спісе МУС выявілася 4 "дубля", г.зн. прозвішчы чатырох пацярпелых паўтараюцца двойчы. Такім чынам, паводле ўдакладненых звестак, медычная дапамога спатрэбілася 188 пацярпелым ад выбуху ў метро.