Муж Наталлі Пяткевіч стаў прэс-сакратаром "Белаграпрамбанка"
Раней Аляксандр Мартыненка быў намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі.
У гутарцы з агенцтвам БелаПАН Мартыненка адзначыў, што ў банку працуе нядаўна, таму пакуль нічога не можа сказаць з нагоды сваіх адчуванняў ад новай працы. Па яго словах, складана параўноўваць абавязкі аднаго з кіраўнікоў медыяструктуры і прэс-прадстаўніка банка.
На пытанне, ці можа ён у перспектыве вярнуцца на тэлебачанне, Мартыненка адказаў, што нельга варажыць загадзя.
Нагадаем, што з пасады намесніка старшыні БТ ён быў звольнены напрыканцы 2011 года ўказам Аляксандра Лукашэнкі "ў сувязі з пераходам на іншую працу". Жанаты з памочнікам прэзідэнта Наталляй Пяткевіч.
Фота — "Антенна"